Стаць аўтарам

Аб’яўляецца збор тэкстаў для чарговага нумару часопіса “Палітычная сфера”.

Асноўная тэма нумару – моўная палітыка і палітыка мовы.

___________________________________________________________________________________________

Праблематыка нумару:

- Мова палітыкі і мова палітыкаў: нацыянальныя, рэгіянальныя і міжнародныя тэндэнцыі.

- Лінгвістычныя супольнасці ў палітычным працэсе: праграмы, выбары, інстытуты.

- Моўна-культурныя рухі і палітычныя арганізацыі.

- Моўная палітыка ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: асноўныя стратэгіі.

- Моўная палітыка Беларусі: ХХ-ХХІ стагоддзі.

- Мова і нацыянальная ідэнтычнасць.

- Палітыка правапісу, лексікі і моўныя рэформы.

- Лінгвістыка, палітыка, палітычная навука.

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскай мовах.

Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Рэдакцыя самастойна ажыццяўляе пераклад.

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмаю нумару.

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся, ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне

Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце ўнізе гэтай старонкі (інфармацыя на беларускай і рускай мовах).

Матэрыялы для друку ў №16 прымаюцца да 25 траўня 2011 года.

Кантактны адрас: info@palityka.org

_______________________________________________________________________________________

Агульныя патрабаванні для аўтараў па прадастаўленні  матэрыялаў для публікацыі разам з правіламі па афармленні артыкулаў выкладзены на беларускай і рускай мовах:

-  агульныя патрабаванніправілы

-  основные требования; правила