Аб’яўляецца збор тэкстаў для чарговага нумару (№ 15) часопіса “Палітычная сфера”. Асноўная тэма нумару: інстытуты дзяржавы, утварэнне незалежных дзяржаў, ідэя і практыка суверэнітэту і дзяржаўнага будаўніцтва; посткамунізм.
Тэма нумару прысвечана дваццатай гадавіне утварэння (аднаўлення) дзяржаў у выніку распаду камуністычнай сістэмы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў 1989-1991 гадах.
__________________________________________________________________________________________
Праблематыка нумару:
— Незалежнасць, утварэнне незалежных дзяржаў у выніку распаду камуністычнай сістэмы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: гісторыя, палітычны кантэкст.
— Утварэнне і рэфармаванне палітычных інстытутаў, дзяржаўнае будаўніцтва.
— Посткамунізм: падыходы да разумення новай палітычнай, сацыяльнай і культурнай сітуацыі.
— Палітычная гісторыя дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (1989-2010)
— Гісторыя асобных палітычных інстытутаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (1989-2010)
— Ідэя незалежнасці і суверэнітэту ў гісторыі палітычнай думкі.
— Інстытуты і інстытуцыяналізм.
Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскаймовах.
Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мове. Рэдакцыя ажыццяўляе пераклад самастойна.
Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумару.
У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да гэтага не друкаваўся: ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.
Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.
Больш падрабязную інфармацыю пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце тут:
Deadline падачы тэкстаў: 12 лістапада 2010 года.
Кантактны адрас: [email protected].