“Палітычная сфера” № 14
“Нацыя vs нацыянальны праект”
Deadline: 22 сакавіка, 2010
Асноўная тэма нумара – нацыя, нацыянальны праект, ідэя нацыі, нацыянальныя канфлікты
— Ідэя нацыі як палітычнай супольнасці (гістарычная і тэарэтычная перспектыва)
— Ідэя нацыі ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе
— Нацыянальныя праекты як культурны і палітычны феномен
— Гісторыя беларускага нацыяналізму
— Гісторыя нацыяналізму ва Усходняй Еўропе
— Нацыяналізм і касмапалітызм як сацыяльныя феномены
— Нацыя, этнас, традыцыя
— Нацыянальныя канфлікты, міграцыя
Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмаю нумару.
У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся, ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.
Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне
Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце:
http://palityka.org/kantakty/for-authors/
Матэрыялы прымаюцца да 22 сакавіка 2010 года.
Кантактны адрас е-mail: [email protected]
