Палітычная сфера — адно з вядучых спецыялізаваных выданняў па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Мэтай выдання з’яўляецца задавальненне патрэбаў шырокай акадэмічнай супольнасці ў публікацыі вынікаў тэарэтычнай і эмпірычнай навуковай дзейнасці.

Усе артыкулы часопіса праходзяць абавязковае ананімнае рэцэнзаванне. Рэцэнзентамі выступаюць прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, а таксама іншых краін

Адпаведнасць навуковым стандартам, а таксама эмпірычны ці тэарэтычны ўнёсак у разуменне палітыкі з’яўляюцца галоўнымі крытэрыямі для публікацыі.

Часопіс выдаецца з 2001 года.

Выданне прысутнічае ў шэрагу міжнародных навуковых бібліятэках, у прыватнасці Central and Eastern European On-line Library, а таксама рэферыруецца ў International Political Science Association (IPSA) Abstracts.

Нашымі парнёрамі з’яўляюцца акадэмічныя і даследчыя інстытуцыі Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны і ЗША.