Александр Пеганов. Чехословацкое направление внешней политики Венгрии в 1918-1920 годах // Палітычная сфера №20 (1), 2013. — С. 54-75. (pdf)
Артыкул разглядае чэхаславацкі вектар знешняй палітыкі Вугоршчыны ў 1918-1920 гадах і надае асаблівую ўвагу спробам Вугоршчыны захаваць кантроль над Славакіяй і Падкарпацкай Руссю (т.зв. Фельвідэк). Нягледзячы на захоп гэтых тэрыторыяў чэхаславацкімі войскамі ў снежні 1918 – чэрвені 1919 гадоў, у Будапешце спадзяваліся на вяртанне Славакіі і Падкарпацкай Русі і гарантавалі ім аўтаномію. Адначасова Вугоршчына шукала дапамогі ў Італіі, Савецкай Расіі, Польшчы, Румыніі і Францыі. Тым не менш, не ўтрымаўшы Фельвідэк, Вугоршчына падпісала Трыанонскі мір 4 чэрвеня 1920 года і пачала шукаць паляпшэння адносінаў з Чэхаславацкай Рэспублікай. Артыкул заснаваны на
вугорскіх архіўных крыніцах і найноўшай гістарыяграфіі Вугоршчыны, Славакіі і Чэхіі.
Ключавыя словы: Вугоршчына, Чэхаславакія, Славакія, Падкарпацкая Русь, Верхняя Вугоршчына, 1918-1920 гады, знешняя палітыка, Трыанон.