Аляксандр Ланеўскі. Ад пратэсту да супраціву: вакол “справы беларускіх анархістаў” // Палітычная сфера №20 (1), 2013. — С. 99-121.
У артыкуле разглядаюцца асноўныя этапы развіцця руху анархістаў у Беларусі – яго склад, арганізацыі, асноўныя ідэі і палітычная эвалюцыя. Асаблівая ўвага нададзена “справе беларускіх анархістаў” і “бабруйскай справе”. Аўтар аналізуе адносіны улады, палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці да сучаснага анархісцкага руху ў Беларусі. Акрамя таго, ставіцца тэзіс аб відавочнай радыкалізацыі дзейнасці беларускіх анархістаў, а таксама працэсе салідарызацыі палітычнай апазіцыі і грамадскіх
актывістаў.
Ключавыя словы: анархізм, грамадская актыўнасць, гісторыя палітычных рухаў, радыкальныя рухі, Беларусь.