Андрей Елисеев. Перспективы рассмотрения вопроса о строительстве Островецкой АЭС в рамках Орхусской конвенции и Конвенции Эспо // Палітычная сфера №20 (1), 2013. — С. 76-98. (pdf)
У артыкуле даследуюцца працэдуры ў межах органаў па выкананні Орхускай канвенцыі і Канвенцыі Эспо у дачыненні да праекта Астравецкй АЭС. Выяўляецца як асаблівасці палітычнай сістэмы Беларусі ўплываюць на эфектыўнасць выканання Орхускай канвенцыі. Робіцца выснова пра тое, што эфектыўных праўных механізмаў уздзеяння на ўрад Беларусі ў дачыненні да будаўніцтва Астравецкай АЭС органы Орхускай канвенцыі і Канвенцыі Эспо не маюць. Робіцца прагноз, што наступная Нарада Бакоў Орхускай
канвенцыі (2014 год) канстатуе частковы, але не поўны прагрэс Беларусі па раней прынятых рэкамендацыях, а Нарада Бакоў Канвенцыі Эспо (2014 год) ухваліць крытычныя высновы Камітэта па выкананні канвенцыі Эспо. З улікам увогуле станоўчага характару тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі з гэтымі міжнароднымі органамі, варта чакаць далейшага частковага, але не поўнага выканання ўрадам дадзеных рэкамендацыяў.
Ключавыя словы: Астравецкая АЭС, Беларусь, Орхуская канвенцыя, Канвенцыя Эспо.