Андрэй Валодзькін. Адносіны Беларусі і Азербайджана ў 1992-2012 гадах // Палітычная сфера №20 (1), 2013. — С. 21-39.
У артыкуле разглядаюцца асноўныя накірункі дачыненняў паміж Беларуссю і Азербайджанам за апошнія дваццаць год. Аналізуецца дынаміка двухбаковых кантактаў, асноўныя этапы фармавання дамоўна-прававой базы, эканамічныя стасункі, іншыя формы палітычнага ўзаемадзеяння, такія як падтрымка на міжнародным узроўні. Робіцца выснова, што Азербайджан, які да сярэдзіны 2000-х гадоў фактычна не меў істотных адносінаў з Беларуссю, становіцца для яе адным з прыярытэтных знешнепалітычных і эканамічных партнёраў. Пры гэтым развіццё беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва адбываецца пераважна па-за фарматам СНД і іншых рэгіянальных аб’яднанняў, дзе дамінуе Расія. Галоўную ролю ў ім, безумоўна, адыгрывае двухбаковы фармат, які дапаўняецца паслядоўнай падтрымкай Азербайджанам афіцыйнага Мінска ў такіх еўрапейскіх структурах, як АБСЕ, ПАСЕ і “Усходняе партнёрства”.
Ключавыя словы: Азербайджан, знешняя палітыка Беларусі, рэгіянальнае супрацоўніцтва, афіцыйныя візіты, эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі.