Іван Новік. Апалагетыка, пошукі саюзнікаў і барацьба за артадоксію ў 1920-я гады. Роля беларускіх савецкіх філосафаў у паўставанні канону савецкага марксізму // Палітычная сфера № 21 (2) 2013. Інтэлектуальная сітуацыя. — с. 29-54.
У артыкуле разглядаюцца асаблівасці першых этапаў фарміравання савецкай філасофіі ў Беларусі. У прыватнасці аналізуецца няўстойлівасць марксісцкага канону 1920-х гадоў, закладанне асноваў новай тэрміналогіі, разнастайнасці ў разуменні гісторыі філасофскай думкі. Асаблівая ўвага надаецца разгляду прац вядомых савецкіх філосафаў, якія нарадзіліся і рабілі сваю акадэмічную кар’еру ў Беларусі: Сямён Вальфсон, Саламон Кацэнбоген, Рувім Выдра, Бернард Быхоўскі. Робіцца ацэнка ўплыву адзначаных аўтараў на стварэнне канону савецкага марксізму, а таксама практыку выкладання марксізму ва ўніверсітэтах СССР.
Ключавыя словы: марксізм, беларуская філасофія, Сямён Вальфсон, Саламон Кацэнбоген, гістарычны матэрыялізм, гісторыя ідэй.
