Лукаш Войцешак. Адносіны Расіі да перспектываў выкарыстання Польшчай сланцавага газу // Палітычная сфера №20 (1), 2013. — С. 40-53.
Артыкул прысвечаны разгляду палітычных аспектаў перспектывы здабычы сланцавага газу ў Польшчы. Аналізуецца агульная сітуацыя, звязаная са здабычай сланцавага газу ў Польшчы – аб’ёмы запасаў, тэхналагічныя асаблівасці здабычы, праблемы інвеставання і экалогіі. Падрабязна разглядаецца рэакцыя Расіі на перспектывы пераўтварэння Польшчы ў энергетычна незалежную краіну праз пазіцыі афіцыйных асобаў, аналітыкаў і журналістаў, кіраўнікоў нафтагазавых кампаній. Робіцца выснова
пра тое, што нават частковая незалежнасць Польшчы ад расійскіх паставак прыроднага газу была прызнана расійскімі палітычнымі элітамі істотнай праблемай. Тым не менш, энергетычная незалежнасць Польшчы ў бліжэйшай перспектыве малаверагодная, і дасягнуць яе можна хутчэй за кошт імпарту звадкаванага газу з ЗША, чым мясцовай здабычы сланцавага газу.
Ключавыя словы: сланцавы газ, энергетычная бяспека, знешняя палітыка Расіі, Польшча