Пра дысертацыю Алі Асам Абед Алі. Рашэнне Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 13.05.2013 (уводны каментар Андрэя Казакевіча) // Палітычная сфера № 21 (2) 2013. Інтэлектуальная сітуацыя. — с. 55-62. (pdf)
Залежнасць беларускай палітычнай навукі ад ідэалогіі, а таксама адсутнасць для яе належных акадэмічных стандартаў, з’яўляецца сталай праблемаю. Увазе прапануецца афіцыйны дакумент (рашэнне Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі пра адмову ў наданні ступені кандыдата гістарычных навук ), які паказвае глыбіню гэтых негатыўных працэсаў. Дакумент вылучаецца своеасаблівай аргументацыяй. Фактычна дысертацыя была адхілена з-за невыкарыстання аўтарам у сваіх развагах некаторых “тэорый змовы”, ідэалагічнай няправільнасці і недастатковага антыамерыканізму. Уласна акадэмічная і навуковая аргументацыя ў прапанаваным рашэнні практычна адсутнічае.
Ключавыя словы: навука, паліталогія, дысертацыі, ідэалагічны кантроль, Вышэйшая атэстацыйная камісія, антыамерыканізм.