Аб’яўляецца збор тэкстаў для чарговага нумару часопіса “Палітычная сфера”.

Асноўная тэма нумару – ідэі “Літвы” ў нашым рэгіёне, іх разнастайнасць і зменлівасць. Нумар прысвечаны даследаванню тых канцэптуальных зменаў, якія адбыліся ў асэнсаванні і выкарыстанні палітычнай, грамадзянскай ды культурнай ідэі Літвы з часоў Вялікага княства Літоўскага і да сучаснасці.

_________________________________________________________________________________________

Праблематыка нумару:

— Ідэя і ідэалогія “Літвы” ў Сярэднявеччы. Культурная, палітычная і грамадзянская прыналежнасці ў Вялікім княстве Літоўскім.

— Літва як “страчаны вырай”: настальгія па згубленай дзяржаве.

— Асэнсаванне “Літвы” ў этнаграфіі, лінгвістыцы і гістарыяграфіі XIX-XX стагоддзяў.

— Літва як Радзіма. Ідэя “Літвы” ў краёвым і нацыянальным руху беларусаў і літоўцаў (другая палова XIX- пачатак ХХ стагоддзяў).

— Палітычныя праекты аднаўлення ВКЛ: аўтаномія, федэрацыя, імперыя.

— Этнічная, культурная і палітычная рэканструкцыя “Літвы” з канца 1980-х (Беларусь, Літва, Польшча, Украіна): канкурэнцыя і дыялог.

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускайрускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскаймовах.

Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Рэдакцыя самастойна ажыццяўляе пераклад.

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумару.

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.

Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце, калі ласка, тут

Матэрыялы для друку ў №17 прымаюцца да 25 ліпеня 2011 года.

Кантактны адрас е-mail: [email protected]