Posted by | Четверг, 4 Апрель 2015
№8, 2007. Зямля і прастора
Змест і анатацыі (pdf)
Contents and Abstracts (pdf)
____________________________________________________________________________________________________________
Прастора, палітыка, геапалітыка…: Дыскусія «Палітычнай сферы» (Full text)
Анатацыя / Abstract
Анатацыя(BLR)
Дыскусія часопіса палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (удзельнікі: Аляксей Дзермант, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Ягораў, Андрэй Казакевіч) прысвечана разгляду праблемы палітычнай прасторы і яе сувязі з прастораю геаграфічнай, а таксама ролі і перспектывам развіцця геапалітыкі ў Беларусі. Ключавыя словы: палітычная прастора, геаграфічная прастора, геапалітыка Беларусі, геапалітыка.
Abstract(EN)
Space, politics, geopolitics… Discussion at the «Political Sphere» Discussion at the political studies journal «Political Sphere» (participants: Aliaksei Dzermant, Dzianis Melyantsou, Andrei Yahorau, Andrei Kazakevich). The discussion is dedicated to problem analysis of the political space and its connection with the geographical space, as well as geopolitics’ role and its perspectives in Belarus. Key words: political space, geographical space, geopolitics of Belarus, geopolitics.
Татьяна Касперски. Чернобыль: коллективные представления и стиль жизни (Full text)
Анатацыя / Abstract
Анатацыя(BLR)
У працы разгледжаны феномен калектыўных уяўленняў беларусаў пра Чарнобыльскую катастрофу. Дыскурс Чарнобыля прысутнічае паўсюдна, аднак ён у высокай ступені бяззместавы, нясе няпэўнасць, прадстаўляе нейкую пустую форму. Змест выцясняецца і лакалізуецца ў часе і прасторы: у мінулым, дзе трагічнае перажыванне страчвае рэальныя сувязі з рэчаіснасцю, або ў прасторавых лакацыях, якія знаходзяцца «не тут», а ў «іншым месцы» (Гомельскай вобласці, зонах адсялення і г. д.). Катастрофа ўспрымаецца як некантраляваная агрэсія, нябачны вораг, але яна не ператварае беларускую грамадскасць у адзінае цэлае, што супрацьстаіць гэтай пагрозе. Ва ўяўленнях пра Чарнобыль прысутнічае страх разбурэння сацыяльнага і палітычнага парадку, і гэта актыўна выкарыстоўваецца афіцыйнай уладай для сцвярджэння і легітымацыі свайго кантролю над грамадскасцю. Kлючавыя словы: Чарнобыль, аварыя на ЧАЭС, калектыўныя ўяўленні, калектыўныя ўяўленні Беларусі, калектыўная памяць, выцясненне траўматычных перажыванняў, дыскурс улады, практыкі легітымацыі.
Abstract(EN)
The article examines a phenomenon of the Belarusans’ collective ideas concerning the Chernobyl catastrophe. The Chernobyl’s discourse can be found everywhere, however it is eminently vacuous, bearing uncertainty and representing some empty form. Its content is superseded and located in time and space — in the past where the tragic experience loses its palpable connections with the reality or in space locations which are «not here», but «somewhere else» (in Homel Region, evacuation zones, etc.) The catastrophe is perceived as an uncontrollable aggression, invisible enemy, but it does not turn the Belarusan society into a whole resisting this threat. The views about Chernobyl represent fear of the social and political order destruction, which is actively used by the authorities in proving and legitimating their control over society. Key words: Chernobyl, Chernobyl Atomic Power Station catastrophe, collective views, collective views of Belarus, collective memory, traumatic experience supersession, authorities’ discourse, legitimation practices.
Ірміна Матанітэ. Старая палітычная эліта ў посткамуністычных парламентах (Эстонія, Латвія, Літва і Польшча) (Full text)
Анатацыя / Abstract
Анатацыя(BLR)
У артыкуле даследуюцца трансфармацыі палітычных элітаў Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы на аснове аналізу парламенцкага корпуса 1990—2004 гадоў. Разглядаецца дынаміка прадстаўніцтва экс-камуністаў, экс-дысідэнтаў і раней палітычна неактыўных парламентараў, палітычныя і сацыяльна-дэмаграфічныя ўласцівасці гэтых групаў. Вынікі аналізу дэманструюць захаванне ў складзе дэмакратычных парламентаў значнай колькасці былых камуністаў. Пры гэтым агульнай тэндэнцыяй з’яўляецца змяншэнне прадстаўніцтва экс-камуністаў і дысідэнтаў, ва ўмовах імклівага росту колькасці раней палітычна незаангажаваных асобаў. Робіцца выснова пра залежнасць канфігурацыі парламенцкіх элітаў ад асаблівасцяў генезісу савецкай наменклатуры і Камуністычнай партыі ў прыбалтыйскіх краінах і Польшчы. Аўтар аспрэчвае «тэорыю змовы», паводле якой былыя дзеячы камуністычнага рэжыму адыгрываюць негатыўную (падрыўную) ролю ў дэмакратычных умовах. Kлючавыя словы: транзіталогія, посткамунізм, посткамуністычныя краіны, палітычная эліта, палітычная эліта Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы, парламенцкая эліта, экс-камуністы.
Abstract(EN)
The article studies the political elites’ transformation in Estonia, Latvia, Lithuania and Poland, based on analysis of parliamentary corps of 1990-2004, and examines representation dynamics of ex-Communists, ex-dissidents and previously politically inactive parliamentaries, as well as these groups’ political and sociodemographic features. The analytical results demonstrate the presence of a significant amount of ex-Communists in democratic parliaments. The general tendency is a representation decrease of ex-Communists and dissidents, while the number of previously politically non-engaged members grows considerably. The conclusion is that the political elites’ configuration depends on peculiarities of the Soviet nomenklatura and Communist Party’s genesis in the Baltic States and Poland. The author impugns the «conspiracy theory» according to which former public figures of the Communist regime play their negative (seditious) role in democratic conditions. Key words: transitology, post-Communism, post-Communist countries, political elite, political elites of Estonia, Latvia, Lithuania and Poland, parliamentarian elite, ex-Communists.
Виктор Чернов. Революция и порядок (Full text)
Анатацыя / Abstract
Анатацыя(BLR)
У артыкуле прааналізаваны сучасныя падыходы да разумення рэвалюцыйных зменаў, паказаны суадносіны рэвалюцыі і палітычнага парадку. Сацыяльныя рэвалюцыі з’яўляюцца спантанным вынікам даволі рэдкага збегу мноства акалічнасцяў. Усталяванне легітымнага і эфектыўнага грамадзянскага парадку ёсць асноўным крытэрам паспяховай рэвалюцыі. У выпадку дэмакратычнай рэвалюцыі найбольш спрыяльныя магчымасці для мінімізацыі гвалту і ўмацавання новых інстытутаў дае нарматыўны кансенсус эліт.
Ключавыя словы: сацыяльная рэвалюцыя, палітычны парадак, палітычная інстытуцыялізацыя, дэмакратычная рэвалюцыя, дэмакратычны парадак.
Abstract(EN)
The article analyzes contemporary approaches to understanding revolutionary changes and examines the correlation between revolution and political order. Social revolutions are a spontaneous result of a rather rare set of many circumstances. The enactment of a legitimate and effective civil order represents the basic criterion of a successful revolution. In case of a democratic revolution, the elites’ normative consensus provides the best opportunities of minimizing violence and strengthening new institutions. Key words: social revolution, political order, political institutionalization, democratic revolution, democratic order.
Тодд Рэйзор. Пространственное представление пограничья: В поисках Беларуси на цивилизационных картах Самюэля Хантингтона и Александра Дугина (Full text)
Анатацыя / Abstract
Анатацыя(BLR)
Артыкул прысвечаны крытычнаму аналізу моднай у Расеі і ЗША цывілізацыйнай тэорыі міжнародных адносінаў на прыкладзе работ Самюэля Хантынгтана і Аляксандра Дугіна. Для разумення таго, якім чынам тэарэтыкі выкарыстоўваюць цывілізацыйны падыход, прыведзены выпадак Беларусі і яе размяшчэння на мадэляваных імі цывілізацыйных картах. У артыкуле разгледжана развіццё геапалітычнай теорыі ў перыяд да і пасля халоднай вайны. Беларусь паказана як прыклад метаду, што выкарыстоўваюць геапалітыкі для лакалізацыі і апісання кантактных зон, і прадстаўлены асноўныя палажэнні гіпотэз С. Хантынгтана і А. Дугіна. Прааналізаваны тэарэтычныя наступствы гэтых гіпотэз, а таксама адзначаны перспектыўныя кірункі далейшых даследаванняў. Ключавыя словы: «цывілізацыны паварот», цывілізацыйная тэорыя, цывілізацыная карта, халодная вайна, геаполітыка, кантактная зона.
Abstract(EN)
The article is dedicated to critical analysis of «fashionable» in Russia and the USA civilization theory of international relations, in terms of works by Samuel Huntington and Aleksandr Dugin. In order to consider the way the theorists use the civilization approach, the case of Belarus and its position on the civilization maps modelled by them, is taken. Development of the geopolitical theory during the periods of «prior to» and «after» the Cold War is examined. Belarus is shown as an example of the method used by geopoliticians for localization and description of contact zones. The fundamental ideas of the hypotheses by S. Huntington and A. Dugin are considered. The author analyses theoretical consequences of these hypotheses and points out perspective directions of further researches. Key words: civilization turn, civilization theory, civilization map, Cold War, geopolitics, contact zone.
Тодд Рэйзор (карты) (pdf)
Дмитрий Бурий. Пространство Европы в системе взглядов «новых правых» (Full text)
Анатацыя / Abstract
Анатацыя(BLR)
У артыкуле прааналізаваны погляды асноўных прадстаўнікоў правых радыкалаў перыяду пасля Другой сусветнай вайны на Еўропу і еўрапейскую прастору. Увага аддаецца канцэпцыям Ю. Эволы, А. дэ Бенуа, Г. Фая, датычным палітычнай арганізацыі Еўропы і яе геапалітычнай будучыні. Вызначаны прынцыповыя адрозненні ў рзуменні Еўропы ідэолагамі скрайне правых. Ключавые словы: еўрапейскія «новыя правые», правы радыкалізм, канцэпцыя Еўропы, Ю. Эвола, А. дэ Бенуа , і Г. Фай, еўрапейская інтэграцыя.
Abstract(EN)
The article analyzes the ideas of the major representatives of the right-wing radicals during the period after the World War II concerning Europe and European space. The basic attention is given to consideration of concepts by J. Evola, А. de Benois, G. Fai which concern the political organization of Europe and its geopolitical future. The basic distinctions in understanding Europe by the extremely right ideologists are determined. Key words: European «new rights», right radicalism, concept of Europe, J. Evola, А. de Benois, G. Fai, European integration
Сяргей Любімаў. Балота, гісторыя і прастора Беларусі (Full text)
Анатацыя / Abstract
Анатацыя(BLR)
У артыкуле разглядаецца культурная і палітычная сітуацыя Беларусі з пазіцыі крытычнай сацыяльнай тэорыі прасторы. Прааналізаваныя канцэпты абсалютнай прасторы і прасторы назапашвання. Разгледжаны феномен меліярацыі балот як фактар змены ландшафту і мадэрнізацыі Беларусі. Асаблівая ўвага звяртаецца на артыкуляцыю тэмы балота ў культурным дамене сучаснай Беларусі і тэкстах асобных аўтараў (Ю. Шаўцоў, В. Акудовіч, П. Васючэнка і іншыя). Ключавыя словы: крытычная сацыяльная тэорыя прасторы, абсалютная прастора, прастора назапашвання, меліярацыя, меліярацыя ў Беларусі, балота, балота як фактар культуры, ландшафт.
Abstract(EN)
The cultural and political situation in Belarus from the position of the «critical social theory of space» is reviewed in this article. The concepts of the absolute space and collecting space are analyzed. The fact of melioration of moors and its influence on landscape changes, as well as modernization of Belarus, are studied. A special attention is given to the topic of fens in the cultural domain of contemporary Belarus and texts by some authors (Y. Shautsou, V. Akudovich, P. Vasiuchenka, etc.) Key words: critical social theory of space, absolute space, collecting space, melioration, melioration in Belarus, moor, moor as a cultural factor, landscape.
Алексей Криволап. Конструируя новое пространство. Белорусский опыт визуализации Дня независимости (Full text)
Анатацыя / Abstract
Анатацыя(BLR)
Артыкул варта разглядаць як спробу аналізу тэлевізійных рэпрэзентацый у парадыгме візуальных і культурных даследаванняў. Ключавымі пытаннямі ў дадзеным кантэксце з’яўляюцца: як можна візуалізаваць незалежнасць? Як выглядае незалежнасць? Навошта праводзіцца ваенны парад? Але перш чым перайсці да пошукаў адказаў на гэтыя пытанні, трэба апісаць аўдыёвізуальны матэрыял, з якім давядзецца працаваць, і выкласці неабходныя тэарэтычныя падставы. Ключавыя словы: рэпрэзентацыя, ідэнтычнасць, Дзень незалежнасці, візуальная культура, масс-медыя, тэлебачанне, гетэратоп.
Abstract(EN)
The given article must be considered as an attempt of analysis of television representations in the paradigm of visual and cultural researches. The key questions in the present context are: what are the ways of visualizing independence? How does independence look like? What is the display of troops carried out for? Still, before we start looking for answers to these questions, we need to describe the audio-visual material we have to work with, and to provide the necessary theoretical grounds. Key words: representation, identity, Independence Day, visual culture, mass media, television, heterotopy.
Дэвід Мэйчын, Усама Сулейман. Арабскія і амерыканскія ваенныя кампутарныя гульні: уплыў глабальнай тэхналогіі на дыскурс (Full text)
Анатацыя / Abstract
Анатацыя(BLR)
Дадзенае даследаванне параўноўвае дзве кампутарныя гульні — амерыканскую і арабскую, — якія адлюс- троўваюць канфлікт у Ліване. Падаецца гістарычны фон дзеянняў Злучаных Штатаў Амерыкі і Хізбалы ў рэгіёне, звяртаецца ўвага на рэпрэзентацыю сацыяльных актараў, установак і дзеянняў у абедзвюх гульнях. Ставіцца пытанне, як гульні суадносяцца з рэальнымі падзеямі ў свеце, імі рэкантэкстуалізаванымі, як яны фармуюць гэтыя падзеі ў тэрмінах вайсковага дыскурсу «спецыяльных аперацый», што бярэ свой пачатак у ЗША. Даследаванне паказвае, што змест гульняў адлюстроўвае розныя палітычныя зацікаўленасці. Ключавыя словы: кампутарныя гульні, мультымадальнасць, новыя медыі, тэрарызм, Хізбала, Ліван.
Abstract(EN)
This research compares two computer games, American and Arab ones, which reflect the conflict in Lebanon, provides the historical background of what the USA and Hezbollah do in the region, and draws attention to the representation of the social factors, determinations and actions in both games. The question is how the games correlate to the real events in the world which they re-contextualize, how they form these events in terms of a military discourse of the «special operations» which originates in the USA. The research shows that the games’ contents reflect different political interests. Key words: computer games, multimodality, new media, terrorism, Hezbollah, Lebanon.
Дзяніс Ліпскі. «Не отрекаемся от прошлого…» (Full text)
Анатацыя / Abstract
Анатацыя(BLR)
Дадены артыкул — рэцэнзія на выданне беларускага КДБ «Щит и меч Отечества» (пад рэдакцыяй В. Дземянцея), прысвечанае гісторыі беларускіх спецслужбаў пачынаючы ад часоў Полацкага княства і да нашага часу. Адзначаецца частковае засваенне беларускім КДБ нацыяцэнтрычнай версіі старажытнай гісторыі Беларусі, адсутнасць крытычнага асэнсавання «вялікага тэрору» і поўнае ігнараванне сучасных палітычных рэалій. Ключавыя словы: КДБ, НКУС, АДПУ, гісторыя беларускіх спецслужбаў, гісторыя Беларусі, ідэалогія.
Abstract(EN)
A review of the book published by the Belarusan KGB’s printing house Shield and Sword of Motherland is dedicated to the history of the Belarusan secret services from the times of the Principality of Polotsk till the present days. The review says that the Belarusan KGB has partially adopted the nation-centred version of the ancient history of Belarus, but has not critically revised the «Great Terror» and ignores the contemporary political realities. Key words: KGB, NKVD, OGPU, history of Belarusan secret services, history of Belarus, ideology.
Юры Александрэнкаў. Сем гадоў Адраджэння… Фрагменты гісторыі (Full text)
Анатацыя / Abstract
Анатацыя(BLR)
У рэцэнзіі аналізуецца кніга вядомага беларускага палітыка першай паловы 1990-х гадоў Сяргея Навумчыка, паказана аўтарская інтэрпрэтацыя палітычных падзеяў 1988—1995 гадоў, у прыватнасці дзейнасці Вярхоўнага Савета БССР (пазней Рэспублікі Беларусь) ХII склікання і эвалюцыі Беларускага народнага фронту як галоўнай апазіцыйнай сілы Беларусі. Таксама разглядаецца стаўленне Сяргея Навумчыка да дзеячаў культуры і палітыкі ды вызначэнне іх ролі ў палітычных працэсах 1988—1995 гадоў. Ключавыя словы: БНФ, палітычная гісторыя Беларусі, Вярхоўны Савет XII склікання, парламент Рэспублікі Беларусь, палітычная апазіцыя.
Abstract(EN)
The review analyzes the book of the well-known Belarusan politician of the early 1990’s Siarhei Navumchyk. The text considers Navumchyk’s interpretation of the political events in 1988-1995, including the work of the Supreme Soviet of the Byelorussian SSR (then — the Republic of Belarus) of the 12th convocation and the evolution of the Belarusan People’s Front, the major opposition force in Belarus. Also, the review discusses Siarhei Navumchyk’s attitude towards cultural public figures and politics and determines their role in the political processes in 1988-1995. Key words: BPF, political history of Belarus, Supreme Soviet of 12th convocation, Parliament of Republic of Belarus, political opposition, Siarhei Navumchyk.
Андрэй Ягораў. Палітычная гісторыя (Full text)
Анатацыя / Abstract
Анатацыя(BLR)
Дадзены тэкст — рэцэнзія на кнігу «Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі» (пад рэдакцыяй В. Булгакава). Адзначаныя стылістычная неаднароднасць, адсутнасць лагічнай цэльнасці, храналагічная непаслядоўнасць з’яўляюцца вынікам кампіляцыйнага характару гэтай кнігі, дзе аналізуецца эвалюцыя беларускай дзяржавы і палітычнага рэжыму на Беларусі рознымі аўтарамі. У рэцэнзіі звяртаецца ўвага на публіцыстычнасць большасці тэкстаў, спекулятыўнасць аўтарскіх разваг і высноў. Выданне можа быць добрым факталагічным даведнікам па палітычнай гісторыі сучаснай Беларусі, але не прэтэндуе на строгую навуковасць і дысцыплінарную вытрыманасць. Kлючавыя словы: рэцэнзія, палітычная гісторыя, найноўшая гісторыя Беларусі, эвалюцыя беларускага палітычнага рэжыму, эвалюцыя беларускай апазіцыі, выбары.
Abstract(EN)
The given text is a review of the issue The Political History of Independent Belarus, edited by V. Bulhakau, Printing House of Vilnius Institute of Belarusan Studies. Stylistic lack of uniformity, absence of logical integrity and chronological incoherence allow to define this book as a compilation. The evolution of the Belarusan state and its political regime is analyzed by various authors. The review draws attention to the journalistic genre of most texts, which authors represent nothing but their own speculative outlooks and conclusions. It can be a good factual reference book about the political history of contemporary Belarus, but it has neither strict scientific grounds, nor disciplinary demureness. Key words: review, political history, newest history of Belarus, evolution of Belarusan political regime, evolution of Belarusan opposition, elections.
Інфармацыя пра аўтараў і ўдзельнікаў дыскусіі (pdf)