Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова. Эвалюцыя беларускай мадэлі прыватызацыі з 1990 па 2011 год: перадумовы, канцэпцыі, зацікаўленыя суб’екты, вынікі, сацыяльныя наступствы // Палітычная сфера №20 (1), 2013. — С. 122-140. (pdf)

Артыкул прысвечаны эвалюцыі мадэлі прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў у Беларусі за перыяд з 1990 па 2013 год. Апісваюцца перадумовы і асноўныя этапы гісторыі прыватызацыі аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці, эвалюцыя поглядаў улады на раздзяржаўленне маёмасці за апошнія 20 год. Гісторыя беларускай прыватызацыі – гэта гісторыя пошуку кампрамісу паміж тэндэнцыямі сучаснай сусветнай рынкавай эканомікі і ідэяй дзяржаўнага рэгулявання з мэтай сацыяльнай абароны насельніцтва.

Робіцца выснова, што беларуская прыватызацыя вытворчасці не стала лакаматывам рынкавых рэформаў, фармавання класу ўласнікаў і буйнога нацыянальнага капіталу, таму на сёння яе можна лічыць перыферыяй рынкавых пераўтварэнняў у Беларусі.
Ключавыя словы: кааператывы, чэкавая прыватызацыя, «народны капіталізм», праграма прыватызацыі, аўкцыёны, нацыяналізацыя.