Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі. Апытанне – Алег Манаеў, Сяргей Дубавец, Андрэй Лаўрухін, Алесь Краўцэвіч, Мікалай Лявонаў, Зміцер Майбарада, Аляксей Ластоўскі, Пётра Рудкоўскі, Андрэй Ягораў // Палітычная сфера № 21 (2) 2013. Інтэлектуальная сітуацыя. — с. 63-77. (pdf)

Апытанне дзевяці вядомых беларускіх інтэлектуалаў пра агульную інтэлектуальную сітуацыю ў Беларусі. Тэкст утрымлівае адказы на пытанні пра ўплыў інтэлектуалаў на актуальны стан беларускай культуры і нацыі, стратэгіі інтэлектуальнай дзейнасці ў сучасных (крызісных) умовах. Таксама прапануюцца адказы на пытанне пра тое, з якімі палітычнымі, сацыяльным ды культурнымі выклікамі даводзіцца сёння сутыкацца беларускім інтэлектуалам.
Ключавыя словы: інтэлектуальная сітуацыя, інтэлектуалы, акадэмічная супольнасць, беларускае грамадства, беларуская культура