Аб’яўляецца збор тэкстаў для чарговага нумару часопіса “Палітычная сфера”. Асноўная тэма нумару – моўная палітыка і палітыка мовы.

Праблематыка нумару:

— Мова палітыкі і мова палітыкаў: нацыянальныя, рэгіянальныя і міжнародныя тэндэнцыі.

— Лінгвістычныя супольнасці ў палітычным працэсе: праграмы, выбары, інстытуты.

— Моўна-культурныя рухі і палітычныя арганізацыі.

— Моўная палітыка ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: асноўныя стратэгіі.

— Моўная палітыка Беларусі: ХХ-ХХІ стагоддзі.

— Мова і нацыянальная ідэнтычнасць.

— Палітыка правапісу, лексікі і моўныя рэформы.

— Лінгвістыка, палітыка, палітычная навука.

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускайрускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскаймовах.

Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Рэдакцыя самастойна ажыццяўляе пераклад.

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмаю нумару.

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся, ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне

Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце тут

Матэрыялы для друку ў №16 прымаюцца да 25 траўня 2011 года.

Кантактны адрас: [email protected]