Павал Баркоўскі. Інтэлектуальны маніфест тут і цяпер // Палітычная сфера № 21 (2) 2013. Інтэлектуальная сітуацыя. — с. 93-96. (pdf)

Падаецца аўтарскае разуменне інтэлектуальнай сітуацыі ў сучаснай Беларусі. Асаблівая ўвага надаецца вылучэнню надзённых патрэб і выклікаў перад інтэлектуальнай супольнасцю – неабходнасць упісаць сваё мысленне ў гістарычны кантэкст, крытыкаваць і нанова вызначаць сэнсы ў сучасным грамадстве, адмовіцца ад апісальнасці мыслення і перайсці да яго тэматызацыі.
Ключавыя словы: інтэлектуальная сітуацыя, інтэлектуалы, гістарычны кантэкст, дэканструкцыя.