№ 18-19, 2012. Ідэя Літвы
Змест / Contents (pdf)
Abstracts and Keywords (pdf) / Анатацыі і ключавыя словы (pdf) / Аннотации и ключевые слова (pdf)
__________________________________________________________________________________
Ідэя Літвы
Алег Дзярновіч. Пошукі Айчыны: “Літва” і “Русь” у сучаснай беларускай гістарыяграфіі (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
У найноўшай беларускай гістарыяграфіі (з канца 1980-х гадоў) пытанне аб этнапалітычным падзеле ВКЛ увайшло ў лік кананічных тэм. Асноўнымі дыскусійнымі праблемамі з’яўляюцца: 1) Размяшчэнне “летапіснай Літвы” (Мікола Ермаловіч, яго крытыкі і прыхільнікі, Аляксандр Краўцэвіч). 2) Суаднясенне паняццяў “Жамойць” і “Літва” (Павал Урбан). 3) Эвалюцыя паняццяў “Літва” і “Русь” на працягу XIII–XVI стст. (Аляксандр Рогалеў, Міхаіл Піліпенка, Міхаіл Спірыдонаў, Вячаслаў Насевіч, Алег Латышонак, “Цывілізацыйная канцэпцыя” Алеся Белага. 4) Этнічныя напаўненні тэрмінаў (Ігар Чаквін і Павел Церашковіч, Георгі Галенчанка, Вячаслаў Насевіч, дыскусія паміж Ігарам Марзалюком і Генадзем Сагановічам). Сам факт гарачых дыскусій сведчыць пра тое, што беларуская гісторыя позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу можа быць зразуметая як узаемадзеянне “Літвы” і “Русі”. Калі выключыць адзін з гэтых кампанентаў, гісторыя Беларусі стане зусім іншай.
Ключавыя словы: Вялікае Княства Літоўскае, беларуская гістарыяграфія, этнічнасць, прымардыялізм, канструктывізм
Abstract
In contemporary Belarusian historiography (since the end of the 1980s) the question of ethnopolitical structure of the Grand Duchy of Lithuanian became one of the canonical themes. Th e main debatable issues are: 1) Location of the “annalistic Lithuania” (Mikola Jermalovič’s conception, its critics and adherents, Aliaksandr Kraŭcevič). 2) Correlation between terms “Žamojć” (Samogitia) and “Litva” (Lithuania) (Paval Urban). 3) Evolution of concepts “Litva” and “Rus’” during the 13 th -16 th centuries (Aliaksandr Rohalieŭ, Michail Spirydonaŭ, Viachaslaŭ Nasievič, Oleg Łatyszonek, Alieś Biely’s “Civilisation concept”). 4) Ethnic meaning of the terms (Ihar Čakvin and Paviel Cieraškovič, Hieorhi Halienčanka, Viachaslaŭ Nasievič, discussion between Ihar Маrzaliuk and Hienadź Sahanovič). The very fact of active discussions on “Litva” and “Rus’” problem proves that Belarusian history of the late Middle Ages and early Modern Time can be understood as interaction of these two factors. Exclusion of one of these factors from Belarusian history will make it absolutely different.
Keywords: Grand Duchy of Lithuania, Belarusian historiography, ethnicity, primordialism, constructivism
Аннотация
В новейшей беларусской историографии (с конца 1980-х годов) вопрос об этнополитическом составе ВКЛ вошел в число канонических тем. Основными дискуссионными проблемами являются: 1) Расположение «летописной Литвы» (Микола Ермолович, его критики и сторонники, Александр Кравцевич). 2) Соотнесение понятий «Жамойть» и «Литва» (Павел Урбан). 3) Эволюция понятий «Литва» и «Русь» на протяжении XIII-XVI вв. (Александр Рогалев, Михаил Пилипенко, Михаил Спиридонов, Вячеслав Носевич, Олег Латышонок, «Цивилизационная концепция» Алеся Белого. 4) Этнические наполнения терминов (Игорь Чаквин и Павел Терешкович, Георгий Галенченко, Вячеслав Носевич, дискуссия между Игорем Марзалюком и Геннадием Сагановичем). Сам факт горячих дискуссий свидетельствует о том, что беларусская история позднего Средневековья и раннего Нового времени может быть понята как взаимодействие «Литвы» и «Руси». Если исключить один из этих компонентов, история Беларуси станет совсем другой.
Ключевые слова: Великое Княжество Литовское, беларусская историография, этничность, примордиализм, конструктивизм
Магдалена Фрончэк. Беларускасць і літоўскасць у гістарычных канцэпцыях Адама Ганорыя Кіркора (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
У артыкуле аўтар спрабуе акрэсліць ідэнтычнасць Адама Кіркора і паказаць яе літоўскія і беларускія кампаненты. Таксама закранаецца пытанне лепшага разумення гістарычнай канцэпцыі Кіркора ў кантэксце рэгіяналізму (“краёвасці”). Краёвая ідэя аформілася ў Беларусі і Літве на пачатку ХХ стагоддзя, але мела папярэднікаў. Шэраг інтэлектуалаў ХІХ стагоддзя значна больш ідэнтыфікавалі сябе з тэрыторыяй, чым з этнічнай культурай. Прыхільнікі рэгіяналізму (краёвай ідэі) сцвярджалі, што насельніцтва гістарычнай Літвы, незалежна ад этнічнага паходжання, з’яўляецца супольнасцю “грамадзян краю” і фармуе адну нацыю. Кіркор, які нарадзіўся ў Магілёўскай губерні, лічыў сябе грамадзянінам ВКЛ і выступаў за стварэнне славянскай федэрацыі, у якой палякі і літвіны (беларусы і літоўцы) былі б роўнымі. Пры гэтым кожная нацыя магла б захоўваць сваю мову, культуру і традыцыі.
Ключавыя словы: Адам Ганоры Кіркор, беларуская ідэнтычнасць, літоўская ідэнтычнасць
Abstract
In this article the author has made an attempt to answer the question of Adam Honory Kirkor’s self-identity, and to show it’s Lithuanian and Belarusian components. She also considers whether Kirkor’s historical concepts can be better understood within the context of Kraj (regionalism) idea. Th e idea of Kraj in Belarus and Lithuania was born at the beginning of the 20 th century, but already in the 19 th century it had its precursors among the intellectuals who identifi ed themselves more with the territory where they lived than with their ethnic or cultural background. Th e adherents of Kraj idea claimed that all inhabitants of the historical Lithuania, regardless of their ethnical background, are “citizens of the region”, therefore they form one nation. Kirkor, who was born in Slivin estate in Mahilioŭ province (Belarus), considered himself a citizen of the Grand Duchy of Lithuania. He advocated the creation of a Slavic federation, where Polish, Belarusian and Lithuanian nations would be equal, and each would preserve its language, culture and traditions.
Keywords: Adam Honory Kirkor, Belarusian identity, Lithuanian identity, Kraj (regionalism) idea, nationalism
Аннотация
В статье автор пытается определить идентичность Адама Киркора и показать ее литовские и беларусские компоненты. Также затрагивается вопрос лучшего понимания исторической концепции Киркора в контексте регионализма («краёвости»). Краёвая идея оформилась в Беларуси и Литве в начале ХХ века, но имела предшественников. Ряд интеллектуалов XIX века гораздо больше идентифицировали себя с территорией, чем с этнической культурой. Сторонники регионализма (краёвой идеи) утверждали, что население исторической Литвы, независимо от этнического происхождения, является сообществом «граждан края» и формирует единую нацию. Киркор, который родился в Могилевской губернии, считал себя гражданином ВКЛ и выступал за создание славянской федерации, в которой поляки и литвины (беларусы и литовцы) были бы равными. При этом каждая нация могла бы сохранять свой язык, культуру и традиции.
Ключевые слова: Адам Гонорий Киркор, беларусская идентичность, литовская идентичность
Алесь Смалянчук. Фармаванне краёвай ідэі (пачатак ХХ ст.): першыя тэксты і першыя аўтары (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
У артыкуле разглядаецца ранні этап афармлення “краёвай ідэі” як асаблівага палітычнага і інтэлектуальнага феномену ў Беларусі і Літве пачатку ХХ стагоддзя,. Аснову артыкула складаюць раннія тэксты і факты біяграфіі двух “першых краёўцаў”: Рамана Скірмунта і Міхала Ромера. Аўтар імкнецца адказаць на пытанне пра асабістыя матывы, мэты і ўнутраныя перажыванні першых прыхільнікаў краёвай ідэі. Акрамя гэтага аналізуюцца розныя ідэі і канцэпцыі, якія ўводзіліся Р. Скірмунтам і М. Ромерам у публічныя дыскусіі пачатку ХХ стагоддзя: разуменне інтарэсаў краю, гістарычнай традыцыі, праблемы міжнацыянальных дачыненняў; ідэя супольнага (“краёвага”) грамадзянства, агульнага паходжання шляхты і сялянства былога ВКЛ, ідэя “лакальнага патрыятызму” і іншыя.
Ключавыя словы: краёвая ідэя, Раман Скірмунт, Міхал Ромер, нацыяналізм, гісторыя ідэй, антрапалагічная гісторыя
Abstract
The article considers the early stage of Kraj idea formation as a specifi c political and intellectual phenomenon in Belarus and Lithuania at the beginning of the 20 th century. The article is based on early narratives and biographies of the two fi rst representatives of Kraj idea: Raman Skirmunt and Michal Romer. Th e author of the article tries to answer the
question about the personal motives, aims and feelings of the fi rst adherents of the Kraj idea. Besides, the author analyses ideas and concepts which were introduced by R. Skirmunt and
M. Romer in the public discussions at the beginning of the 20 th century: understanding the region’s interests, historical tradition, the issue of ethnic relations; the idea of shared (Kraj) citizenship, common origin of nobility and peasants of the former Grand Duchy of Lithuania, the idea of “local patriotism” etc.
Keywords: Kraj (regionalism) idea, Raman Skirmunt, Michal Romer, nationalism, history of ideas, anthropological history
Аннотация
В статье рассматривается ранний этап оформления «краёвой идеи» как особого политического и интеллектуального феномена в Беларуси и Литве начала ХХ века. Основу статьи составляют ранние тексты и факты биографии двух «первых краёвцев»: Романа Скирмунта и Михала Ромера. Автор стремится ответить на вопрос о личных мотивах, целях и внутренних переживаниях первых сторонников краёвой идеи. Кроме этого, анализируются различные идеи и концепции, которые вводились Р. Скирмунтом и М. Ромером в публичные дискуссии начала ХХ века: понимание интересов края, исторической традиции, проблемы межнациональных отношений; идея общего («краёвого») гражданства, единого происхождения шляхты и крестьянства бывшего ВКЛ, идея «локального патриотизма» и другие.
Ключевые слова: краёвая ідэя, Раман Скірмунт, Міхал Ромер, нацыяналізм, гісторыя ідэй, антрапалагічная гісторыя
Дарус Сталюнас. Канцэпцыя персанальнай культурнай аўтаноміі ў Літве і Беларусі (пачатак XX стагоддзя) (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
Нацыянальныя рухі на былых землях Вялікага Княства Літоўскага мелі да пэўнай ступені агульны парадак дня, перш за ўсё – ліквідацыю царызму і дэмакратызацыю. Тым не менш, канфлікты паміж імі былі непазбежнымі – сацыяльны канфлікт паміж літоўскім (сялянскім) і польскім (у значнай ступені шляхецкім) рухамі; культурны і лінгвістычны (літоўцы імкнуліся значна знізіць ролю польскай культуры і мовы); канфлікт тэрытарыяльны (літоўцы, беларусы і палякі прэтэндавалі на тыя самыя тэрыторыі). Вырашэнне ўсіх гэтых пытанняў было прапанавана краёвым рухам, які выступіў за аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага на дэмакратычнай аснове. Тым не менш, мы практычна не маем інфармацыі пра тое, якім чынам краёўцы збіраліся арганізаваць суіснаванне розных народаў у адной дзяржаве. Гэты артыкул прысвечаны канцэпцыі нацыянальнай культурнай аўтаноміі, якая была прапанавана адным з лідараў руху – Тадэвушам Урублеўскім у якасці механізму вырашэння нацыянальных праблем. Асноўная выснова артыкула заключаецца ў тым, што такая ідэя практычна не мела шанцаў быць падтрыманай на пачатку ХХ стагоддзя і сутыкнулася б са значнымі складанасцямі ў рэалізацыі.
Ключавыя словы: краёўцы, Тадэвуш Урублеўскі, рэгіяналізм, літоўскі рух, беларускі рух
Abstract
National movements in the former lands of the Grand Duchy of Lithuania had to some extent similar agenda – fi rst of all the overthrow of the tsarist regime and democratisation. At the same time confl icts between them were unavoidable: social confl ict between Lithuanian (peasant) movement and Polish one, which mainly represented nobility; cultural and linguistic confl ict, where Lithuanians sought to diminish the role of the Polish language, and cultural and territorial confl ict, because Lithuanians, Poles and Belarusians tried to gain the same territory. Th e solution for all these confl icts was presented by Kraj (regionalism) movement, which proposed to re-establish the Grand Duchy of Lithuania, but on democratic basis. At the same time there is almost no information as to how they intended to organise a peaceful co-existence of diff erent nationalities in that state. This article is devoted to the concept of national personal autonomy, proposed by one of the leaders of that movement, Tadeusz Wróblewski (Tadas Vrublevskis), as a mechanism for solving national problems. Th e statement is made in the article that this idea could hardly fi nd supporters at the beginning of the 20 th century and it would face serious diffi culties in implementation.
Keywords: the adherents of Kraj idea, Tadeusz Wróblewski, Kraj (regionalism) idea, Lithuanian movement
Аннотация
Национальные движения на бывших землях Великого Княжества Литовского имели до определенной степени общую повестку дня, прежде всего – ликвидацию царизма и демократизацию. Тем не менее, конфликты между ними были неизбежными – социальный конфликт между литовским (крестьянским) и польским (в значительной степени шляхетским) движениями; культурный и лингвистический (литовцы стремились значительно снизить роль польской культуры и языка); конфликт территориальный (литовцы, беларусы и поляки претендовали на те же территории). Решение всех этих вопросов было предложено краёвым движением, которое выступило за восстановление Великого Княжества Литовского на демократической основе. Тем не менее, мы практически не имеем информации о том, каким образом краёвцы собирались организовать сосуществование разных народов в одном государстве. Эта статья посвящена концепции национальной культурной автономии, которая была предложена одним из лидеров движения – Тадеушем Врублевским в качестве механизма решения национальных проблем. Основной вывод статьи заключается в том, что такая идея практически не имела шансов на поддержку в начале ХХ века и столкнулась бы со значительными сложностями в реализации.
Ключевые слова: краёвцы, Тадеуш Врублевский, регионализм, литовское движение
Лешак Заштаўт. Ад сталіцы да правінцыі. Месца Вільні ў паняцці “усходнія крэсы” польскага гістарычнага наратыву (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
У артыкуле разглядаецца вобраз і сімвалічны статус Вільні як былой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага ў польскай гістарыяграфіі і мастацкай літаратуры ХІХ і ХХ стагоддзя. Адзначаецца паступовы заняпад вобраза Вільні як сталіцы – гісторыкі і пісьменнікі паступова перастаюць узгадваць пра палітычнае значэнне горада, пры гэтым адбываецца ўключэнне горада ў агульны вобраз “усходніх крэсаў (ускраін)”. Пад уплывам рамантызму ХІХ стагоддзя Вільня, як і ўсе “крэсы”, становіцца містычным і таямнічым краем. Такі вобраз да гэтага часу моцна ўплывае на разуменне гісторыі горада і, у больш шырокім кантэксце, сучаснай Літвы і Беларусі.
Ключавыя словы: Вільня, Літва, Беларусь, рамантызм, сталіца, “крэсы”
Abstract
Th e article considers the image and the symbolic status of Wilno as the former capital of the Grand Duchy of Lithuania in the Polish historiography and literature of the 19 th -20 th century. Th e gradual decline of Wilno’s image as the capital is observed – the mentioning of the city’s political importance by historians and writers gradually decreases while the city is simultaneously included into the general image of the “Eastern Borderland”. As a result of the romanticism infl uence in the 19 th century, Wilno together with the whole “Borderlands” becomes a mystical and mysterious land. Th is image still strongly infl uences the understanding of the city’s history and, in broader context, the history of Lithuania and Belarus.
Keywords: Wilno, Lithuania, Belarus, romanticism, capital, “Borderlands”
Аннотация
В статье рассматривается образ и символический статус Вильно как бывшей столицы Великого Княжества Литовского в польской историографии и художественной литературе XIX и XX века. Отмечается постепенный упадок образа Вильно как столицы – историки и писатели постепенно перестают вспоминать о политическом значении города, при этом происходит включение города в общий образ «восточных кресов (окраин)». Под влиянием романтизма XIX века Вильно, как и все «окраины», становится мистическим и таинственным краем. Такой образ до сих пор сильно влияет на понимание истории города и, в более широком контексте, современной Литвы и Беларуси.
Ключевые слова: Вильно, Литва, Беларусь, романтизм, столица, “кресы”
Кірыл Карлюк. Дынастыя і землі. Візуальныя рэпрэзентацыі Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўскай прапагандзе Вазаў (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
На пераломе XVI-XVII стст. еўрапейскія манархіі сутыкнуліся з шэрагам сур’ёзных палітычных і сацыяльных выклікаў, у выніку Еўропа апынулася ў глыбокім крызісе. Адным са сродкаў пераадолення крызісу стаў пошук фундаменту для палітычнай стабільнасці, стварэння новых форм візуальнай легітымацыі ўлады. Рэч Паспалітая і дынастыя Вазаў не былі выключэннем. Артыкул прысвечаны вызначэнню месца, якое займала Вялікае Княства Літоўскае ў сімвалічнай рэпрэзентацыі каралеўскай улады, а таксама таму, якім чынам у эпоху Вазаў гэта роля трансфармавалася ў выніку змяненняў фармальнага і нефармальнага статуса ВКЛ, каралеўскай тытулатуры, традыцыі і палітычнай вагі.
Ключавыя словы: візуальныя рэпрэзентацыі, легітымацыя, ВКЛ, прапаганда, дынастыя Вазаў
Abstract
At the turn of the 16 th century European monarchies faced serious historical challenges that resulted in multilateral crisis of the 17 th century. One of the responses was to fi nd a way for political stability, as well as the creation of the new forms of legitimation of royal power by means of visual practices. Polish Commonwealth and the Vasa dynasty were not exceptions here. Th e article is devoted to the Grand Duchy’s of Lithuania place in the structure of the ceremonies and visual symbols of royal power; it shows how this role was transformed due to formal and informal status of Lithuania, royal title, traditions and its political weight.
Keywords: visual representation, legitimation, the Grand Duchy of Lithuania, propaganda, the House of Vasa
Аннотация
На переломе XVI-XVII вв. европейские монархии столкнулись с рядом серьёзных политических и социальных вызовов, в результате Европа оказалась в глубоком кризисе. Одним из средств преодоления кризиса стал поиск фундамента для политической стабильности, создания новых форм визуальной легитимации власти. Речь Посполитая и династия Ваза не были исключением. Статья посвящена определению места, которое занимало Великое Княжество Литовское в символической репрезентации королевской власти, а также тому, каким образом в эпоху Ваза эта роль трансформировалась в результате изменений формального и неформального статуса ВКЛ, королевской титулатуры, традиции и политического веса.
Ключевые слова: визуальные репрезентации, легитимация, ВКЛ, пропаганда, династия Ваза
Ідэя нацыі
Андрэй Асадчы. Канцэпцыі беларускай нацыі і палітыкі ў позні савецкі перыяд (1986–1990 гады) (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
У артыкуле разглядаюцца канцэпцыі беларускай нацыі, якія фармуляваліся рознымі палітычнымі і інтэлектуальнымі коламі Беларусі ў позні савецкі перыяд. Прапануецца аналіз канцэпцыі “савецкага народа”, яе ролі ў дыскусіях другой паловы 1980-х, сувязяў канцэпцыі з ідэяй адзінай савецкай дзяржаўнасці і русіфікацыяй. Асноўнай альтэрнатывай “савецкаму” разуменню беларускай нацыі выступіла этнакультурная канцэпцыя, засяроджаная на захаванні нацыянальнай мовы, гістарычнай памяці і культурнай спадчыны. Напрыканцы 1980-х гадоў таксама паўстала канцэпцыя “рэспубліканскага патрыятызму”, якая мусіла прывесці да абнаўлення старых савецкіх догмаў і зразумець беларускую нацыю як “супольнасць грамадзян”.
Ключавыя словы: беларуская нацыя, нацыянальная ідэнтычнасць, нацыяналізм, патрыятызм, “савецкі народ”
Abstract
Th e article considers the concepts of Belarusian nation which were proposed by different political and intellectual circles in Belarus in the late Soviet period. Th e author suggests the analysis of the concept of the “‘Soviet people”, its role in the second half of the 1980-s and the relations of this concept with the ideas of Soviet statehood and Russifi cation policy. It was an ethnocultural concept concentrated on preserving the national language, historical memory and cultural heritage which became the main alternative to the “Soviet” understanding of the Belarusian nation. In the end of the 1980-s the concept of the “Republican patriotism” appeared. It sought to restore the old Soviet dogma and understood the Belarusian nation as a “community of citizens”.
Keywords: Belarusian nation, national identity, nationalism, patriotism, “the Soviet people”
Аннотация
В статье рассматриваются концепции беларусской нации, которые формулировались различными политическими и интеллектуальными кругами Беларуси в поздний советский период. Предлагается анализ концепции «советского народа», ее роли в дискуссиях второй половины 1980-х, связей концепции с идеей единой советской государственности и русификацией. Основной альтернативой «советскому» пониманию беларусской нации выступила этнокультурная концепция, сосредоточенная на сохранении национального языка, исторической памяти и культурного наследия. В конце 1980-х годов также появляется концепция «республиканского патриотизма», которая должна была привести к обновлению старых советских догм и понять беларусскую нацию как «сообщество граждан».
Ключевые слова: беларусская нация, национальная идентичность, национализм, патриотизм, “советский народ”
Вобразы мінулага
Аляксей Ластоўскі. Кароткая генеалогія: гістарычнае мінулае ў публічных прамовах беларускіх афіцыйных асобаў (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
У артыкуле аналізуюцца працэсы фарміравання і трансляцыі вобразаў улады, народа і “чужых” у выступах беларускіх дзяржаўных асобаў перыяду “лібералізацыі” (2008-2010 гады). Правяраецца гіпотэза, паводле якой лібералізацыя павінна выяўляцца і ў публічных тэкстах, дзе яна мусіць весці да адмовы ад стратэгіі ізаляцыі і зніжэння агрэсіўнасці ў адносінах да тых, хто традыцыйна ўспрымаецца “чужымі”. Робіцца выснова, што “лібералізацыя” беларускімі ўладамі разумелася ў вельмі абмежаваным фармаце, што ўрэшце прывяло да заканамернага згортвання гэтай палітыкі.
Ключавыя словы: палітычная ідэнтычнасць, публічныя прамовы, беларускія афіцыйныя асобы, лібералізацыя
Abstract
Th e article examines the processes of formation and translation of the images of authority, people and “aliens” in public speeches of Belarusian offi cials during the period of liberalisation (2008-2010). Th e hypothesis is checked, according to which liberalisation can be found in public speeches of offi cials, who tried to escape isolation strategy and reduce the aggression towards the «aliens». Th e author concludes that Belarusian authorities understood the liberalisation quite narrowly , which fi nally led to the collapse of this policy.
Keywords: political identity, public speeches, Belarusian offi cials, liberalization
Аннотация
В статье анализируются процессы формирования и трансляции образов власти, народа и «чужих» в выступлениях беларусских государственных лиц периода «либерализации» (2008-2010 годы). Проверяется гипотеза, согласно которой либерализация должна проявляться и в публичных текстах, где она должна вести к отказу от стратегии изоляции и снижению агрессивности по отношению к тем, кто традиционно воспринимаются как «чужие». Делается вывод, что «либерализация» беларусскими властями понималась в очень ограниченном формате, что в конце концов привело к закономерному свёртыванию этой политики.
Ключевые слова: политическая идентичность, публичные речи, беларусские официальные лица, либерализация
Раман Воранаў. Паўстанне Скарыны. Як інтэлектуалы Расійскай імперыі ХІХ ст. паўплывалі на постаць беларускага нацыянальнага героя (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
Беларускі першадрукар Францішак Скарына з’яўляецца найбольш вядомай сярод беларускага насельніцтва гістарычнай постаццю. Яго актыўнае вывучэнне і спробы папулярызацыі пачаліся ў ХІХ ст., яшчэ ў межах расійскага імперскага дыскурсу. На працягу ста гадоў Скарына ўспрымаўся як славянскі перакладчык, першы “агульнарускі” друкар, каталік-паланізатар, праваслаўны асветнік. Артыкул аналізуе эвалюцыю вобразу першадрукара ў навуковых і публіцыстычных творах Расійскай імперыі. Аўтар спрабуе адказаць на пытанне, чаму Францішак Скарына не аформіўся ў расійскага нацыянальнага героя і што вызначыла ягоную “беларускую будучыню”.
Ключавыя словы: Францішак Скарына, Расійская імперыя, інтэлектуальная гісторыя, першадрукар, нацыянальны герой
Abstract
Francišak Skaryna, the fi rst Belarusian book printer, is the most well-known historical figure among Belarusian people nowadays. Active studying of his personality and attempts of its popularisation started at the beginning of the 19 th century in the Russian Empire discourse. During a lapse of a hundred years Skaryna’s image was associated with a Slavic translator, the first all-Russians printing pioneer, as well as a Catholic poloniser and an Orthodox enlightener. The article analyses the evolution of the fi rst book printer’s image in academic and journalistic texts of the Russian Empire. Th e author tries to answer why Francišak Skaryna was not transformed into Russian national hero and what determined his “Belarusian future”.
Keywords: Francišak Skaryna, the Russian Empire, intellectual history, the first book printer, national hero
Аннотация
Беларусский первопечатник Франциск Скорина является наиболее известной среди беларусского населения исторической фигурой. Его активное изучение и попытки популяризации начались в XIX в., еще в рамках российского имперского дискурса. На протяжении ста лет Скорина воспринимался как славянский переводчик, первый «общерусский» издатель, католик-полонизатор, православный просветитель. Статья анализирует эволюцию образа первопечатника в научных и публицистических произведениях Российской империи. Автор пытается ответить на вопрос, почему Франциск Скорина не стал русским национальным героем и что определило его «беларусское будущее».
Ключевые слова: Франциск Скорина, Российская империя, интеллектуальная история, первопечатник, национальный герой
Иван Лысюк. Миф «Великой Литвы» и образы «воина», «жреца» и «земледельца» в современной литовской и беларусской музыке (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
У фокусе дадзенага артыкула знаходзіцца інтэрпрэтацыя культурнай, рэлігійнай і гістарычнай спадчыны “Вялікай Літвы” на музычнай сцэне сучаснай Літвы і Беларусі. Аўтар звяртае ўвагу на нараджэнне балта-славянскага (крыўскага) сегмента беларускай сцэны, які прапануе альтэрнатыўную беларускую нацыянальную ідэнтычнасць. “Вялікалітоўская” спадчына разглядаецца праз аналіз інтэрпрэтацыі трох архетыпаў. Па-першае, гэта архетып “ваяра”, які найбольш ярка праявіўся на сцэне паганскага металу. Па-другое, гэта архетып “жраца”, які знаходзіць сваё выяўленне ў творчасці як “металічных” груп, так і калектываў, якія выконваюць архаічны, рытуальны фольк. Па-трэцяе, гэта архетып “земляроба”, прадстаўлены ў творчасці цэлага шэрагу неа-і пост-фолькавых гуртоў.
Ключавыя словы: музыка, неапаганства, архетыпы, Літва, Крывія
Abstract
Th e article focuses on the heritage of the Great Lithuania – cultural, religious, historical – as well as forms which it takes on the musical scene of contemporary Lithuania and Belarus. The author mentions the emerging of Balto-Slavic (Cryvian) segment of the Belarusian scene which proposes an alternative Belarusian national identity. Great Lithuanian heritage is examined through the prism of three archetypes. First, it is a warrior archetype, which most vividly manifested itself on the pagan metal scene. Second, it is a priest archetype, which fi nds its expression in the music of metal bands, as well as groups playing archaic, ritual folk. Th ird, it is a farmer archetype, represented in the music of a number of neo- and post-folk groups.
Keywords: music, neopaganism, archetypes, Litva, Cryvija
Аннотация
В фокусе данной статьи находится интерпретация культурного, религиозного и исторического наследия «Великой Литвы» на музыкальной сцене современной Литвы и Беларуси. Автор обращает внимание на зарождающийся балто-славянский (кривский) сегмент беларусской сцены, который предлагает альтернативную беларусскую национальную идентичность. «Великолитовское» наследие рассматривается через анализ интерпретации трёх архетипов. Во-первых, это архетип «воина», наиболее ярко проявивший себя на сцене языческого метала. Во-вторых, это архетип «жреца», находящий своё выражение в творчестве как «металлических» групп, так и коллективов, исполняющих архаичный, ритуальный фолк. В-третьих, это архетип земледельца, представленный в творчестве целого ряда нео- и пост-фолковых групп.
Ключевые слова: музыка, неоязычество, архетипы, Литва, Кривия
Палітычныя інстытуты
Дарота Міхалюк. Урад БНР Язэпа Варонкі: унутры- і знешнепалітычная дзейнасць (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
9 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, а 25 сакавіка – яе незалежнасць. На чале першага ўрада Народнага сакратарыята БНР знаходзіўся Язэп Варонка. Дзейнасць урада была абмежаваная, паколькі ён паўстаў на тэрыторыі, занятай нямецкімі ўзброенымі сіламі, а нямецкая адміністрацыя ўспрымала яго толькі як нацыянальнае прадстаўніцтва. Да найбольшых поспехаў трэба залічыць дзейнасць у галіне культуры і асветы, а таксама спробы будаўніцтва мясцовай адміністрацыі. Пры гэтым урад не здолеў дасягнуць міжнароднага прызнання незалежнасці, а таксама стварыць беларускія ўзброеныя сілы, якія б усталявалі кантроль над тэрыторыяй абвешчанай БНР.
Ключавыя словы: палітычная гісторыя, БНР, урад, беларускі рух, Язэп Варонка
Abstract
On 9 March 1918 the Belarusian People’s Republic was proclaimed and on 25 March its independence was declared. The first government of the BPR was headed by Jazep Varonka. Th e government’s activities were limited due to German occupation of the territories where it existed and German vision of it as merely a national representation body. The most signifi cant achievements of the BPR government are activities in the fi eld of culture and education as well as attempts to establish local administration. Alongside with this, the government did not succeed in winning the international recognition of the independence. It failed to create Belarusian armed forces which would be able to establish the control over the territory of the proclaimed BPR.
Keywords: political history, BPR, government, Belarusian movement, Yazep Varonka
Аннотация
Дорота Михалюк. Правительство Беларусской Народной Республики Язэпа Варонка: внутри- и внешнеполитическая деятельность 9 марта 1918 года была объявлена Беларусская Народная Республика, а 25 марта её независимость. Во главе первого правительства Народного секретариата БНР находился Язэп Варонка. Деятельность правительства была ограничена, поскольку оно возникло на территории, занятой немецкими вооружёнными силами, а немецкая администрация воспринимала его только как национальное представительство. К наибольшим успехам следует отнести деятельность в области культуры и просвещения, а также попытки строительства местной администрации. При этом правительство не смогло достичь международного признания независимости, а также создать беларусские вооружённые силы, которые установили бы контроль над территорией провозглашенной БНР.
Ключевые слова: политическая история, БНР, правительство, беларусское движение, Язэп Варонка
Дыскусія
Алег Латышонак. Міф “тутэйшых” (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
У дыскусійным артыкуле разглядаецца паходжанне і эвалюцыя паняцця “тутэйшыя” ў беларускім гістарычным і інтэлектуальным кантэксце. Высоўваецца гіпотэза, што канцэпцыя “тутэйшасці”з’яўляецца, галоўным чынам, польскай інтэлектуальнай канструкцыяй. Функцыянаванне “тутэйшых” як формы нацыянальнай самаідэнтыфікацыі фіксуецца толькі на Віленшчыне, пры гэтым паняцце актыўна выкарыстоўвалася ўладамі міжваеннай Польшчы для маніпулявання вынікамі перапісаў насельніцтва ў Заходняй Беларусі. Акрамя гэтага, аналізуюцца асаблівасці інтэрпрэтацыі канцэпцыі “тутэйшыя”/ “тутэйшасць” ў сучасных беларускіх інтэлектуальных дыскусіях, адзначаецца тэндэнцыя надаць гэтым канцэптам высокі культурны і інтэлектуальны статус.
Ключавыя словы: “тутэйшыя”, “тутэйшасць”, беларуская нацыянальная ідэнтычнасць, Заходняе Палессе, інтэлектуальныя дыскусіі
Abstract
Th e debatable article considers the origin and evolution of the concept of “tutejšyja (the locals)” within the Belarusian historical and intellectual context. Th e hypothesis is made that the concept of “tutejšyja” is mainly a Polish intellectual construction. Th e functioning of the “tutejšyja” as a form of national identity is observed only in Wilno region whereas this concept was actively used by the Polish authorities during the interwar period in order to manipulate the results of population census data in the Western Belarus. Besides, the author analyses peculiarities of interpretation of the concept “tutejšyja” in modern Belarusian intellectual discussions. Th e tendency to attach to these concepts a high cultural and intellectual status is recognized.
Keywords: “tutejšyja”, “ localism”, Belarusian national identity, Western Paleśsie, intellectual discussions
Аннотация
В дискуссионной статье рассматривается происхождение и эволюция понятия «тутэйшие» в беларусском историческом и интеллектуальном контексте. Выдвигается гипотеза, что концепция «тутэйшести» является, главным образом, польской интеллектуальной конструкцией. Функционирование «тутэйших» как формы национальной самоидентификации фиксируется только на Виленщине, при этом понятие активно использовалось властями межвоенной Польши для манипулирования результатами переписей населения в Западной Беларуси. Кроме этого, анализируются особенности интерпретации концепции «тутэйшие» / «тутэйшесть» в современных беларусских интеллектуальных дискуссиях, отмечается тенденция придать этим концептам высокий культурный и интеллектуальный статус.
Ключевые слова: «тутэйшие», «тутэйшесть», беларусская национальная идентичность, Западное Полесье, интеллектуальные дискуссии
Антон Мірановіч. Рэлігійная талерантнасць на польска-беларускім паграніччы: гістарычны досвед (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
У артыкуле разглядаецца гістарычны досвед рэлігійнай талерантнасці на беларуска-польскім паграніччы. У прыватнасці, аналізуюцца ўплывы візантыйскай (русінскай) рэлігійнай традыцыі на польскую культуру ў XIV-XV стагоддзі, усталяванне ўнікальнай рэлігійнай разнастайнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI стагоддзя, узаемадзеянне розных канфесій з кіроўнай элітай, палітычнымі і прававымі інстытутамі. Адзначаецца, што асноўным фактарам разбурэння рэлігійнага спакою сталі Берасцейская унія і контррэфармацыя, якія спалучаліся з войнамі і адкрытым супрацьстаяннем рэлігійных супольнасцяў. Спробы аднаўлення рэлігійнай роўнасці ў апошнія дзесяцігоддзі існавання Рэчы Паспалітай не мелі выніку. Тым не менш, традыцыі талерантнасці не зніклі цалкам і аказалі значны ўплыў на развіццё розных нацыяналь-
ных культур беларуска-польскага памежжа.
Ключавыя словы: рэлігійная талерантнасць, праваслаўе, каталіцтва, беларуска-польскае памежжа, гісторыя царквы
Abstract
Th e article considers the historical experience of religious tolerance on the Polish-Belarusian frontier. In particular, the author analyses the infl uences of the Byzantine and Rus’ religious tradition on the Polish culture of the 14 th -15 th century, the establishment of unique religious variety in the Grand Duchy of Lithuania in the 15 th century, interaction of diff erent confessions with the ruling elite, political and legal institutions. Th e author notes that the main factor of religious peace destruction was the Union of Brest and Counter-Reformation which were combined with wars and open confrontation between the religious communities. Th e attempts to restore the religious equality in the last decades of the Polish-Lithuanian Commonwealth’s existence did not lead to any result. Nevertheless, the tolerance traditions did not entirely disappear and had a great infl uence on the development
of national cultures on the Belarusian-Polish frontier.
Keywords: religious tolerance, Orthodoxy, Catholicism, Belarusian-Polish frontier, sacred history
Аннотация
В статье рассматривается исторический опыт религиозной толерантности на беларусско-польском пограничье. В частности, анализируются влияния византийской (русинской) религиозной традиции на польскую культуру XIV-XV века, установление уникального религиозного разнообразия в Великом Княжестве Литовском XVI века, взаимодействие различных конфессий с правящей элитой, политическими и правовыми институтами. Отмечается, что основным фактором разрушения религиозного спокойствия стали Брестская уния и контрреформация, которые сочетались с войнами и открытым противостоянием религиозных сообществ. Попытки восстановления религиозного равенства в последние десятилетия существования Речи Посполитой не имели результата. Тем не менее, традиции толерантности не исчезли полностью и оказали значительное влияние на развитие различных национальных культур беларусско-польского пограничья.
Ключевые слова: религиозная толерантность, православие, католичество, беларусско-польское пограничье, история церкви
Рэцэнзіі (палітычная гісторыя)
Андрэй Валодзькін. Хронікі занядбанага рэгіяналізму. Baltijos valstybių vienybės idėja ir praktika 1918–1940 metais. Dokumentų rinkinys (2008) (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
Рэцэнзія на зборнік дакументаў, якія адлюстроўваюць развіццё ў міжваенны перыяд ХХ стагоддзя ідэі адзінства краін балтыйскага рэгіёна. Выданне было падрыхтавана калектывам літоўскіх гісторыкаў.
Ключавыя словы: балтыйскі рэгіён, рэгіяналізм, міжваенная гісторыя, Літва, Латвія, Эстонія
Abstract
Th e review of the collection of documents which illustrate the development of the idea of unity of Baltic states in the interwar period.
Keywords: Baltic region, regionalism, interwar history, Lithuania, Latvia, Estonia
Аннотация
Рецензия на сборник документов, отражающих развитие в межвоенный период ХХ века идеи единства стран балтийского региона. Издание было подготовлено коллективом литовских историков.
Ключевые слова: балтийский регион, регионализм, межвоенная история,
Литва, Латвия, Эстония
Андрусь Унучак. Літоўская кніга пра русіфікацыю беларусаў. Staliūnas, Darius (2007). Making Russians. Meaning and Practice of Russifi cation in Lithuania and Belarus after 1863 (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
Рэцэнзія на кнігу літоўскага гісторыка Даруса Сталюнаса, якая прысвечана разгляду шматлікіх праяў палітыкі русіфікацыі ў дачыненні да розных нацыянальных супольнасцяў Літвы і Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ХІХ стагоддзя.
Ключавыя словы: русіфікацыя, нацыянальная палітыка, Расійская імперыя, Літва, Беларусь
Abstract
Th e review of the Lithuanian historian Darius Staliūnas’ book which considers numerous evidences of the Russifi cation policy towards national communities of Lithuania and Belarus in the Russian Empire in the 19 th century.
Keywords: Russifi cation, national policy, the Russian Empire, Lithuania, Belarus
Аннотация
Рецензия на книгу литовского историка Дарюса Сталюнаса, посвящённую рассмотрению различных проявлений политики русификации в отношении различных национальных общностей Литвы и Беларуси в составе Российской империи XIX века.
Ключевые слова: русификация, национальная политика, Российская империя, Литва, Беларусь
Сяргей Токць. Зваротная унія. Долбилов, Михаил и Сталюнас, Дариус (2010). Обратная уния: из истории отношений между католицизмом и православием в Российской империи 1840–1873 (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
Рэцэнзія на супольную кнігу літоўскага і расійскага гісторыкаў, прысвечаную праектам “зваротнай уніі” (далучэнне каталіцкай царквы да праваслаўя) у Расійскай імперыі ХІХ стагоддзя.
Ключавыя словы: гісторыя царквы, каталіцтва, праваслаўе, унія, Расійская імперыя
Abstract
Th e review presents a mutual book of a Lithuanian and a Russian historian which is devoted to the projects of “reverse union” (joining the Catholic Church to the Orthodox Church) in the Russian Empire in the 19 th century.
Keywords: sacred history, Catholicism, Orthodoxy, Church Union, the Russian Empire
Аннотация
Рецензия на совместную книгу литовского и российского историков, посвящённую проекту «обратной унии» (присоединение католической церкви к православию) в Российской империи XIX века.
Ключевые слова: история церкви, католицизм, православие, уния, Российская Империя
Зміцер Шавялёў. Пра літоўска-габрэйскія палітычныя кантакты. A Pragmatic Alliance: Jewish-Lithuanian Political Cooperation at the Beginning of the 20th Century (2011) (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
Прадстаўлена рэцэнзія на зборнік артыкулаў, прысвечаны літоўска габрэйскім палітычным кантактам на пачатку ХХ ст. Спецыяльна для гэтага зборніка артыкулы былі напісаныя вядомымі літоўскімі, ізраільскімі і амерыканскімі даследчыкамі.
Ключавыя словы: Літва, літоўцы, габрэі, палякі, палітычныя партыі
Abstract
Th e review examines a collection of articles devoted to the issue of Lithuanian-Jewish contacts in the early 20 th century. Th e articles for this book were specially written by the well-known researchers from Lithuania, Israel and the U.S.
Keywords: Lithuania, Lithuanians, Jews, Poles, political parties
Аннотация
Представлена рецензия на сборник статей, посвященный литовско-еврейским политическим контактам в начале ХХ в. Статьи специально для этого сборника были написаны известными литовскими, израильскими и американскими исследователями.
Ключевые слова: Литва, литовцы, евреи, поляки, политические партии
Рэцэнзіі (этнаграфія)
Зміцер Скварчэўскі. Сакральная краіна ў цэнтры Еўропы. Дучыц, Людміла і Клімковіч, Ірына (2011). Сакральная геаграфія Беларусі (Full text)
Анатацыя / Abstract / Аннотация
Анатацыя
У рэцэнзаванай кнізе пададзены вынікі даследавання сакральнай геаграфіі Беларусі, праведзенага цягам некалькіх гадоў. Кніга з’яўляецца першай спробай сістэматычнага разгляду ландшафтных аб’ектаў і археалагічных помнікаў у кантэксце традыцыйнай культуры. Вялікая ўвага надаецца помнікам дахрысціянскай культуры на тэрыторыі Беларусі.
Ключавыя словы: сакральная геаграфія, паганства, міфалогія, традыцыйная культура
Abstract
Th e reviewed book presents the results of studies in the fi eld of sacred geography of Belarus carried out during the recent years. Th is book is the fi rst attempt of regular research of landscape objects and archeological monuments in the context of traditional culture. Much attention is given to monuments of pre-Christian culture on the territory of Belarus.
Keywords: sacral geography, paganism, mythology, traditional culture
Аннотация
В рецензируемой книге представлены результаты исследования сакральной географии Беларуси, проведённого в течение нескольких лет. Книга является первой попыткой систематического рассмотрения ландшафтных объектов и археологических памятников в контексте традиционной культуры. Большое внимание уделяется памятникам дохристианской культуры на территории Беларуси.
Ключевые слова: сакральная география, язычество, мифология, традиционная культура